Праз сітуацыю на Данбасе польскія футбалісты могуць не паехаць у Маскву на гульню з Расіяй

Польскі футбольны саюз заклікаў ФІФА тэрмінова растлумачыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй матчу Расія — Польшча ў Маскве.

20220222181139.jpg

Польскі футбольны саюз (PZPN) звярнуўся ў ФІФА з просьбай растлумачыць пытанні, звязаныя з арганізацыяй стыкавага матчу чэмпіянату свету-2022 паміж зборнымі Расеі і Польшчы ў Маскве.

Міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук раней заклікаў перанесці на нейтральнае поле матч, які павінен прайсці 24 сакавіка на стадыёне «ВТБ Арэна».

Паводле pressball.by.

 

 

Чытаць цалкам: https://www.pressball.by/news/football/406944