Расія прызнала ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны

Пуцін на пытанне аб межах ДНР і ЛНР заявіў: Расія, калі прызнала гэтыя рэспублікі, прызнала ўсе дакументы, у тым ліку Канстытуцыі, дзе пазначаны іх межы.

file_4dcede6994175dc85118273af599303b.jpg

Пуцін заявіў, што РФ прызнала ДНР і ЛНР у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, паведамляе ТАСС.

"Мы ж іх прызналі. А гэта значыць, мы прызналі ўсе іх фундаментальныя дакументы, у тым ліку і Канстытуцыю, а ў Канстытуцыі прапісаныя межы ў рамках Данецкай і Луганскай абласцей у той час, калі яны былі ў складзе Украіны. Але мы разлічваем, і я хачу гэта падкрэсліць, што ўсе спрэчныя пытанні будуць вырашаныя падчас перамоваў паміж кіеўскімі сённяшнімі ўладамі і кіраўніцтвам гэтых рэспублік", — сказаў Пуцін.