Вінцук Вячорка: Наш Дзень Незалежнасці — 25 сакавіка

Сённяшні дзень 3 ліпеня ні ў якім выпадку нельга называць Днём Незалежнасці лічыць грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.



vincuk_viacorka_200x300.jpg

Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынятае падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1995 года.

З 1991 галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаванае да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце. 3 ліпеня дзень вызвалення Менску», — гаворыць Вінцук Вячорка.  — Гэта дзень вызвалення Менску ад нацыстаў, дзень калі ў Менск прыйшлі савецкія войскі. Адна таталітарная трагедыя для Менску была спыненая. Незалежнасці Беларусі трэба было доўга чакаць і змагацца да 1991 году.  Дзень Незалежнасці — 25 сакавіка. А дзень аднаўлення Незалежнасці нават не 27-га ліпеня, а 25-га жніўня 1991 года — наданне Дэкларацыі аб Незалежнасці канстытуцыйнай сілы.

Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць афіцыйныя святочныя мерапрыемствы. Частка грамадства Беларусі вядзе адлік незалежнасці краіны з моманту абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.  

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя