Прагноз надвор'я на 3 ліпеня: без ападкаў і 24 – 29 градусаў цяпла
У наступныя суткі, 3 ліпеня, у Беларусі чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е.
Вецер будзе няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 24 да 29 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкаю на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
З 4 па 7 ліпеня прагназуецца павышэнне тэмпературнага фону. Так, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі тэмпература паветра днём прагрэеецца 30 – 34, месцамі 35 – 36 градусаў цяпла.
У сувязі з перавагай сухога надвор'я ў многіх раёнах Беларусі будзе адзначацца высокая пажарная небяспека.