ЗША таксама дапоўнілі санкцыйны спіс супраць рэжыму Лукашэнкі (дапоўнена)

Сёння не толькі афіцыйна зацвердзілі чацвёрты пакет санкцый ЕС. Свой санкцыйны спіс дапоўнілі ЗША. У яго ўвайшлі яшчэ 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб.

© AP Photo / Jose Luis Magana

© AP Photo / Jose Luis Magana

Вось іх пералік:
• Мікалай Карпянкоў• Святлана Кацуба• Аляксандр Ласякін• Ігар Плышэўскі• Марына Рахманава• Аляксандр Астрэйка• Вольга Дарашэнка• Наталля Эйсмант• Андрэй Гуржый• Міхаіл Грыб• Наталля Качанава• Сяргей Каліноўскі• Андрэй Швед• Ірына Цэлікавец• Іван Церцель• Сяргей Зубкоў
З арганізацый у спіс увайшлі КДБ, унутраныя войскі, УУС Брэста, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК.
Як паведамляецца, да санкцый ЕС і ЗША далучыліся Вялікабрытанія, Украіна і Канада. Апошняя ўвяла санкцыі супраць 17 фізічных асоб і 5 беларускіх арганізацый «у адказ на грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі». У спіс увайшлі:
• Аляксей Аўраменка• Леанід Чуро• Алег Гайдукевіч• Ігар Голуб• Андрэй Гурцэвіч• Валерый Іваньковіч• Мікалай Карпянкоў• Віктар Хрэнін• Ігар Луцкі• Аляксей Алексін• Максім Рыжанкоў• Андрэй Швед• Арцём Сікорскі• Мікалай Варабей• Аляксандр Васілюк• Аляксандр Зайцаў• Алег Белякоў
Сярод кампаній у спісе значацца «Белаэранавігацыя», «БелАЗ», «Bremino Group», «Новая нафтавая кампанія» і «МАЗ».