Заява Амбасады ЗША ў Мінску аб супрацьдзеянні дэманстрацыі з нагоды Дня Волі
У сувязі з масавымі затрыманнямі мірных грамадзян пад час святкаванн Дня Волі амбасада ЗША ў Беларусі прыняла адмысловую заяву.
"Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасцю адзначаюць супрацьдзеянне ўладаў Беларусі правядзенню мірных акцый з нагоды Дня Волі, які адзначаецца штогод, — гаворыцца ў заяве. — Маштабныя затрыманні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і шэрагу журналістаў ідуць насуперак з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Маюцца паведамленні аб выкарыстанні сілы супраць мірных дэманстрантаў і іншых асоб.
Наколькі нам вядома, некаторыя з затрыманых вызваленыя. ЗША будуць і далей уважліва сачыць за сітуацыяй і заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць астатніх затрыманых мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць права грамадзян на правядзенне мірных сходаў і свабоду слова ў адпаведнасці з яго міжнароднымі абавязацельствамі".