Украіна разгледзіць пытанне аб прызнанні Беларусі часова акупаванай краінай

Вярхоўная Рада Украіны разгледзіць пытанне аб прызнанні Беларусі часова акупаванай краінай. Адпаведную пастанову падаў у парламент дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

405787_2.jpg

У сваім тэлеграм-канале палітык адзначае «важныя моманты»:

  • зварот да міжнароднай супольнасці з просьбай прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расіяй;
  • пазбаўленне ўрада Лукашэнкі міжнароднай правасуб'ектнасці;
  • прыпыненне ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і да г. д.)
  • сінхранізацыя санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыя магчымасцяў абыходу Расіяй санкцый праз Беларусь і выкарыстання гэтай краіны як афшорнай зоны.

«Лукашэнка дапамагае Пуціну забіваць нашых грамадзян, разбураць нашы дамы і інфраструктуру. Расія ж ажыццявіла фактычны аншлюс Беларусі, А Лукашэнка толькі выконвае капрызы расійскага дыктатара. Неабходна максімальна ціснуць на гэты незаконны рэжым!» — напісаў Ганчарэнка.

Варта адзначыць, што Вярхоўная Рада можа не ўхваліць ініцыятыву Ганчарэнкі, які з 2020 года паслядоўна выступае за дэмакратычную Беларусь. Ён уваходзіць у фракцыю «Еўрапейская салідарнасць», тады як большасць у парламенце складае партыя «Слуга народа» Уладзіміра Зяленскага, якая прытрымліваецца больш стрыманай пазіцыі адносна афіцыйнага Мінска.

photo_2022_10_22_14_00_33.jpg
photo_2022_10_22_14_00_34.jpg