Украінскага дэпутата затрымалі ў Мінску і абвесцілі «персонай нон-грата»

Народнага дэпутата Украіны Аляксандра Брыгінца затрымалі ў аэрапорце горада Мінск.



bryhiniec.jpg

Аляксандр Брыгінец
Пра гэта паведамляе Фонд «Адкрыты Дыялог». 
Згодна з інфармацыяй, цяпер палітык знаходзіцца пад вартай у транзітнай зоне аэрапорта. 
«Мне паведамілі, што я з'яўляюся персонай нон-грата ў Беларусі. Гэта, для мяне дзіўна, бо я заўсёды падтрымліваў гэтую краіну і падзяляў ацэнкі сітуацыі яе кіраўніцтвам», — цытуе Фонд словы народнага дэпутата. 

«Гэта можа сведчыць толькі аб адным — незалежнай беларускай палітыкі не існуе, яна цалкам грунтуецца на патрабаваннях старэйшага брата», — дадаў ён.


«Цяпер мяне зачынілі ў пакоі яшчэ з адным чалавекам, грамадзянінам Грузіі. Фатаграфаваць, як і пакінуць пакой, забараняе капітан памежнай службы, які стаіць на ўваходзе. Я буду патрабаваць тлумачэнняў і пісьмовых інструкцый аб забароне і на фатаграфаванне, і на ўезд у гэтую краіну», — заявіў Брыгінец. 
У Фондзе паведамілі, што Брыгінец накіроўваўся з Кіева ў Маскву ў складзе афіцыйнай дэлегацыі парламентарыяў і праваабаронцаў. 
У склад дэлегацыі, з украінскага боку, уваходзяць таксама народныя дэпутаты Аксана Продан і Алег Асуховскі, прадстаўнікі Фонду «Адкрыты Дыялог», ГА «Цэнтр грамадзянскіх свабод», ГА «Цэнтр інфармацыі аб правах чалавека», украінскія журналісты. 
З польскага боку — парламентарыі Тамаш Макоўскі і Малгаржата Гасіеўска. 
Дэлегацыя была сфарміравана па ініцыятыве Фонду «Адкрыты Дыялог» і пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Украіны з мэтай назірання за працэсам над Надзеяй Саўчанка. 
Праграмай візіту запланаваныя зносіны з адвакатамі Надзеі, праваабаронцамі, наведванне Надзеі Саўчанка ў СІЗА горада Варонеж. 
Фонд «Адкрыты Дыялог» звязаўся з МЗС і паведаміў ім аб гэтай сітуацыі.
pravda.com.ua