Амбасада Нямеччыны аказвае дапамогу Дому дзіцяці ў Мінску
У рамках праекта па аказанні дапамогі намеснік Амбасадара Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Хольгер Рапіёр 16 ліпеня 2014 г. у 11:00 наведае Дом дзіцяці № 1 у Мінску.
У гэтай дзяржаўнай установе аховы здароўя знаходзяцца дзеці з пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы, сіндромам Даўна і расстройствамі псіхікі. На дадзены момант установа аказвае
кваліфікаваную медыцынскую і рэабілітацыйную дапамогу 65 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце да 6 гадоў. За малышамі ажыццяўляецца інтэнсіўны індывідуальны
догляд.
У рамках дадзенага праекта стане магчымым набыццё медыцынскага абсталявання, у тым ліку медыцынскай каталкі. Амбасада Нямеччыны рэгулярна рэалізуе праекты, прызваныя аказаць падтрымку
насельніцтву на месцах.