У Мінску адбудзецца беларуска-індыйскі бізнэс-форум

Беларуска-індыйскі бізнес-форум пройдзе сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Удзел у мерапрыемстве плануюць узяць кіраўнік Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы.



14_pranab_mukerdzhi_03062015_zam_tutby_phsl.jpg

Падчас бізнес-форуму з удзелам кіраўнікоў дзяржаў будзе арганізавана ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. Адбудзецца прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, а таксама механізмаў экспартнага крэдытавання, страхавання і лізінгу пры экспарце беларускай тэхнікі ў Індыю. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прадставіць сумесныя беларуска-індыйскія праекты ў галіне вытворчасці медыкаментаў, паведамляе БЕЛТА.

У форуме возьмуць удзел каля 100 чалавек, у тым ліку больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Індыі. Па выніках форуму кампаніі і арганізацыі дзвюх краін падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў і кантрактаў.

Раней паведамлялася, што Індыя вырашыла адкрыць крэдытную лінію на сто мільёнаў долараў для сваіх кампаній, якія вырашаць займацца праектамі сумесна з беларусамі.

Арганізатарам форуму выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Кіраўнік Індыі Пранаб Мукерджы прыбыў з рабочым візітам у нашу краіну другога траўня. У яго ўжо адбылася сустрэча з лідэрам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

На сустрэчы бакі вызначыліся, што пільная ўвага будзе нададзена такім сферам супрацоўніцтва як машынабудаванне, мікраэлектроніка, аднаўляльныя крыніцы энергіі, бія- і нанатэхналогіі і фармакалогія.