У Мінск прыбыў Эва Маралес
У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Балівіі Эва Маралес. У Мінску ў яго запланаваныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Фота: AP
Мяркуецца, што «кіраўнікі Беларусі і Балівіі правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах, у ходзе якіх будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння міждзяржаўнага супрацоўніцтва па самых
розных напрамках».
Нагадаем, падчас апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Балівіі Лукашэнка сказаў, што паспрабуе наладзіць з ім такія ж адносіны, як з Уга Чавесам.
Гэтыя словы прагучалі на пахаванні прэзідэнта Венесуэлы.