У Бабруйску заклікалі падтрымаць антыалкагольную кампанію (фота)
Бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” распаўсюдзілі ўлёткі, у якіх распавялі гараджанам пра мэты кампаніі, пачатак якой у Бабруйску прызначаны на 15 чэрвеня, канкрэтныя прапановы па змяншэнні акгалізацыі насельніцтва.
"Усіх жадаючых далучыцца да кампаніі (паставіць свой подпіс, дапамагчы ў зборы подпісаў, распаўсюдзе інфармацыі і інш.), а таксама ўсіх жадаючых унесці свае прапановы, просім звязвацца па тэлефоне гарачай лініі”, — гаворыцца ва ўлётках.