Актывісты БХД пракантралююць набыццё Магілёвам сацыяльнага таксі

Падчас мясцовай кампаніі магілёўскія жыхары звярнуліся па дапамогу да прамоўцы БХД Яўгена Дудкіна у звароце да мясцовых улад з мэтаю забеспячэння інвалідаў-вазочнікаў сацыяльным таксі.



soz_taxi.jpg

Хаця кампанія па зборы подпісаў пад зваротам у гарадскі выканаўчы камітэт працягвалася і пасля «выбараў», ужо атрыманы афіцыйны адказ мясцовых ўладаў. З яго вынікае, што ў горадзе існуе шэраг дамоўленасцяў паміж гарадскімі ўладамі і арганізацыямі, якія прадстаўляюць паслугі таксі, наконт аказання дапамогі шэрагу сацыяльна абмежаваным грамадзянам. Больш за тое, зыходзчы з рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2010 года, горад павінен у 2015 годзе набыць аўтамабіль, які будзе прызначаны для дапамогі інвалідам-вазочнікам.

«Чаму грамадскія арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў своечасова не інфармуюць сваіх сябраў аб дзейнасці пэўнай часткі ільгот адносна паслуг таксі?» – задаецца пытаннем Яўген Дудкін.

Ён таксама заявіў, што збіраецца пракантраляваць набыцце ў 2015 годзе спецыяльнага аўто для інвалідаў-вазочнікаў, паведамляе прэс-служба БХД.