Следчы камітэт дамагаецца экстрадыцыі Святланы Ціханоўскай
Чатыры давераныя асобы Святланы Ціханоўскай з гомельскага штаба абвінавачаныя ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 13, ч.2 арт. 293) і падрыхтоўцы да захопу будынкаў і збудаванняў (ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 292). Іх справа вылучаная са «справы Ціханоўскага», паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Як заяўляе следства, супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Яны атрымалі інфармацыю, што людзі з найбліжэйшага атачэння Ціханоўскай рыхтуюцца да масавых беспарадкаў і захопу будынкаў дзяржаўных органаў у Гомелі. Саюзнікаў сабе гамельчукі шукалі сярод былых вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 5 жніўня план дзеянняў абмяркоўваўся на сустрэчы, на якой прысутнічала і сама Ціханоўская. Следчыя апублікавалі ўрывак аператыўных здымак з гомельскага штаба.
На відэа людзі абмяркоўваюць захоп адміністрацыйных
будынкаў. Жанчына, падобная да Ціханоўскай, ставіцца да іх прапаноў скептычна
і нагадвае, што пасля арышту Сяргея Ціханоўскага за яго ніхто не выйшаў.
Таксама абмяркоўваецца закупка электрашокераў, газавых балончыкаў, рацый,
мегафонаў, мікрафонаў ды іншых прадметаў.
Як паведамляе СК, асноўныя фігуранты былі затрыманыя
міліцыяй з 6 па 8 жніўня 202 года.
Фанаскапічная экспертыза пацвердзіла, што галасы на
відэазапісе належаць абвінавачаным, Ціханоўскай і яе давераным асобам.
Усіх затрыманых узялі пад варту. Ціханоўская абвешчаная ў
вышук. Дакументы на яе экстрадыцыю перададзеныя ў Генеральную пракуратуру.
Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для
накіравання ў суд, распавядае «Еўрарадыё».