Ціханоўская: прысуд лекару і журналістцы — доказ таго, што для рэжыму праўда стала злачынствам
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі выказалася з нагоды прысуду па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна.
— Прысуд Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч — доказ не іх віны, а таго, што для рэжыму праўда стала злачынствам, якое крымінальна караецца, — мяркуе Святлана Ціханоўская. — І за гэтую праўду Кацярыну адправілі ў калонію на паўгода, а Арцёма — на два гады з адтэрміноўкай у год. І дадалі велізарныя штрафы.
Спыніць гэты страшны палітычны і прававы крызіс можа толькі
сыход Лукашэнкі і новыя сумленныя выбары. І мы дакладна ведаем, што пасля яго
сыходу ўсе асуджаныя па палітычных матывах будуць рэабілітаваныя, таму што
яны — нашы Героі Перамен.