«Мы падтрымліваем толькі мірныя захады». Прэс-служба Ціханоўскай адказала Следчаму камітэту
Прэс-служба былой кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі апублікавала заяву адносна сённяшняга відэа СК.
«За час перадвыбарчай праграмы і месяцы пратэсту пасля выбараў каманда Святланы Ціханоўскай мела зносіны і працягвае мець зносіны з велізарнай колькасцю беларусаў. Частка з іх заўсёды была і працягвае заставацца арыентаванай на радыкальныя захады, але Святлана Ціханоўская ніколі не ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх планаў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. — На апублікаваным відэа бачна, што яна пакінула пакой, каб не працягваць абмеркаванне. І, як паказваюць больш за 200 дзён беларускага пратэсту, Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівалі толькі мірныя захады».
Раней СК апублікаваў відэа, на якім Святлана Ціханоўская са
сваімі даверанымі асобамі нібыта абмяркоўвае рыхтаванне масавых закалотаў і
захоп будынкаў органаў улады ў Гомелі. У Генпракуратуру перадалі дакументы на
экстрадыцыю былой кандыдаткі на прэзідэнта.