Санкцыі, уведзеныя захадам супраць Расіі, удараць і па Беларусі

Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Мечыслаў Грыб у інтэрв'ю belprauda.org.



16072781_news_bigpic.jpg

Фота vedomosti.ru

Літаральна напярэдадні Аляксандр Лукашэнка казаў, што праект дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза - не той, якога чакала і хацела б Беларусь.

У дамове не ўрэгуляваны ўсе эканамічныя супярэчнасці паміж удзельнікамі ЕАЭС, засталіся канфіскацыі, на адмене якіх настойваў афіцыйны Менск. А канфіскацыі - гэта нафта і газ перш за ўсё, якія Беларусі прыйдзецца купляць на падставе беларуска -расейскіх пагадненняў. Увогуле, Беларусь яшчэ больш трапляе ў залежнасць ад Расеі. З трох удзельнікаў ЕАЭС галоўны гулец - Расея, Казахстан - меншы паводле насельніцтва і тэрыторыі, Беларусь - яшчэ менш. Правілы гульні ў ЕАЭС вызначае Расея.

Эксперты і палітыкі па - рознаму ацэньваюць стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Адны перакананыя, што саюз краін з такімі рознымі і па маштабе, і па арыентаванасці эканомікамі наўрад ці будзе жыццяздольным, іншыя лічаць, што дамова дачасны, паколькі не завершана стварэнне Мытнага саюза, не створана паўнавартаснай зоны свабоднага гандлю. А што думаюць на гэты конт шараговыя беларусы?

Высветліць іх думкі карэспандэнты БелаПАН выйшлі на вуліцы Менска:

- Па-першае, адзіная эканамічная прастора, свабоднае перасоўванне тавараў, працоўнай сілы, адзіны фінансавы рынак, адсутнасць перашкодаў у знешнім гандлі паміж гэтымі краінамі. Толькі больш плюсаў ад гэтага, горш не будзе ў кожным выпадку. Я спадзяюся, што з гэтым падпісаным пагадненнем з’явіцца больш магчымасцяў для нас, беларусаў. Рынак Беларусі, Расеі і Казахстана больш прасторны, таму я думаю, што для простых людзей з’яўляецца больш магчымасцяў у плане працаўладкавання, у плане развіцця.

- Для Беларусі гэта вельмі добра таму, што ў нас тавары будуць сваюодна перасоўвацца праз мытную мяжу, але ў той час могуць быць і праблемы, бо іх тавары могуць патрапіць да нас, яны больш танныя, можа быць і больш якасныя, хаця я вельмі сумняюся. Для нас малако, мяса, сельскагаспадарчая вытворчасць - вось гэта для нас важна. А вось МАЗы розныя, як яны будуць канкураваць з КамАЗам – гэта ўжо цікава.

www.racyja.com