Роскамнагляд запатрабаваў ад Amazon выдаліць люстэрка «Новага Часу»
Больш за год чытачы «Новага Часу» з Беларусі маюць доступ да нашых матэрыялаў праз «люстэрка», даступнае ў абход блакіровак. Але напрыканцы красавіка гэты сайт цалкам перастаў адкрывацца з тэрыторыі Беларусі і Расіі. А 1 траўня мы атрымалі паведамленне ад платформы Amazon, на якой размешчана «люстэрка», пра скаргу на парушэнне закону. Аўтарам скаргі была Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый, больш вядомая як «Роскомнадзор».

Amazon — глабальная платформа з мільёнамі сервераў і карыстальнікаў, таму і працэс апрацоўкі скаргаў у іх аўтаматызаваны. Сама скарга аўтаматычна не вядзе да блакіроўкі доступу, але мы былі абавязаныя даць адказ на яе цягам 24 гадзін, у тым ліку пералічыўшы дзеянні, якія збіраемся зрабіць у сувязі са скаргай (калі збіраемся).
Скарга выглядала грознай, але не згадвала нават краіну прыналежнасці «Федэральнай службы», ані парушаныя законы, ані нават матэрыял, які іх нібыта парушаў.
«Направляется уведомление о нарушении порядка распространения информации, размещённой по следующим URL-адресам (идентификатор записи: 1141892-HB):
https://d1d1ewgo4ctde5[.]cloudfront[.]net
Провайдер хостинга или иное лицо, обеспечивающее размещение данного информационного ресурса в сети «Интернет», обязаны:
1) незамедлительно с момента получения настоящего уведомления проинформировать владельца информационного ресурса о необходимости незамедлительного удаления распространяемой с нарушением закона информации;
2) по истечении суток с момента получения настоящего уведомления ограничить доступ к указанному информационному ресурсу в случае отказа или бездействия владельца информационного ресурса в удалении распространяемой с нарушением закона информации.
Владелец информационного ресурса обязан в течение суток с момента получения соответствующего уведомления от провайдера хостинга или указанного иного лица удалить распространяемую с нарушением закона информацию.
С уважением,
Федеральная служба по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций».
У сваім адказе Amazon рэдакцыя «Новага Часу» патлумачыла, што выданне дзейнічае строга ў межах заканадаўства ЗША, еўрапейскага заканадаўства і міжнародных прававых нормаў, якія гарантуюць свабоду слова.
Мы катэгарычна адхіляем любыя намёкі на тое, што наш кантэнт з'яўляецца «незаконным» у межах якой-небудзь легітымнай прававой сістэмы.
Выданне рэгулярна асвятляе падзеі вайны ва Украіне і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, што прадказальна выклікае раздражненне аўтарытарных рэжымаў Беларусі і Расіі.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый» Расійскай Федэрацыі — шырока прызнаецца інструментам дзяржаўнай цэнзуры, які выкарыстоўваецца ўладамі Расіі для падаўлення незалежнай журналістыкі і заглушэння нязгоды.
Гэта арганізацыя сістэматычна пераследуе СМІ, што крытычна асвятляюць дзейнасць Крамля або саюзных яму аўтарытарных рэжымаў — у тым ліку ўрада Беларусі.
Таксама мы звярнулі ўвагу, што гэтая скарга не змяшчае спасылак на нібыта «незаконныя» матэрыялы і не апелюе да якой-небудзь дзеючай нормы права. Яна ўтрымлівае толькі патрабаванне выдаліць увесь дамен, што сведчыць пра спробу заглушыць нас і запалохаць.
Мы разглядаем гэты інцыдэнт як відавочную спробу маніпуляваць механізмамі Amazon з мэтай падаўлення незалежных СМІ пад фальшывымі падставамі.
У Amazon прыслухаліся да нашых аргументаў, і «люстэрка» не было выдаленае. А мы са свайго боку трошкі пакруцілі наладкі — і аднавілі доступ да сайту «Новага Часу» з Беларусі і Расіі без выкарыстання VPN.
Мы працягнем сваю працу, у тым ліку па падачы дакладнай, факталагічнай інфармацыі пра вайну ва Украіне, пра стан правоў чалавека і палітычны зняволеных, пра супраціў дыктатуры і прапагандзе. А таксама пра нацыянальную і сусветную гісторыю, палітыку, эканоміку — усё, што важна ведаць і асэнсоўваць людзям, для якіх неабыякавая будучыня Беларусі як свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай краіны.
Чытаць нас з Беларусі можна на новым «люстэрку». Спасылка на яго ёсць пад кожным артыкулам.
У сваю чаргу мы звяртаемся з просьбай паведамляць нам пра любыя праблемы з доступам. Гэта можна зрабіць, напрыклад, праз бот у Тэлеграм — @novychas_bot, ці на электронную пошту novychas@gmail.com, ці прыватным паведамленнем у сацсетках. Калі люстэрка зноў заблакуюць, мы запусцім новыя.
На сувязі!
Новы адрас для доступу без блакіровак:
https://d28ero7h9hktgz.cloudfront.net/