«Русафоб» Шарамет быў вымушаны звольніцца з расійскага ТВ
У сваім Фэйсбуку журналіст апісаў, як стаў аб’ектам мэтанакіраванай кампаніі пераследу.
Апошні год Павал Шарамет вёў праграму «ПравДА!» на Грамадскім тэлебачанні Расіі (ОРТ).
«Старшыня выканкаму народнага фронту паўднёвага ўсходу Украіны» Зінчанка напісаў лісты дырэктару Грамадскага тэлебачання Расіі Ігару Лысенку і старшыні Саюзу журналістаў Расіі
Багданаву «з патрабаваннем разабрацца з русафобам Шараметам, які бярэ агідна ліслівыя інтэрвію ва ўкраінскіх карнікаў». Гэты Зінчанка вядомы тым, што наймаў баевікоў падчас Майдана
для нападу на грамадскіх актывістаў...»
У выніку зваротаў Зінчанкі з'явілася «выкрывальная» публікацыя ў газеце «Известия».
Адміністрацыя Пуціна папрасіла працадаўцаў журналіста разабрацца з «сігналамі грамадства» наконт «русафоба Шарамета». У выніку Шарамет напісаў заяву аб
звальненні.
«Пакідаю расійскае Грамадскае тэлебачанне з чыстым сумленнем. Я, шчыра кажучы, быў моцна здзіўлены, калі мяне запрасілі туды весьці праграму „ПравДА!“. Дзіўна, што нам
удалося так доўга — 9 месяцаў — пратрымацца ў моры расійскай тэлепрапаганды і цемрашальства», — робіць выснову журналіст.
svaboda.org