Лукашэнка: Мы працягваем рабіць стратэгічную стаўку на Расійскую Федэрацыю
Беларусь прадоўжыць умацоўваць стратэгічнае партнёрства з Расіяй. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы працягваем рабіць стратэгічную стаўку на Расійскую Федэрацыю», — адзначыў прэзідэнт Беларусі.
«Што мне вас пераконваць? Іншай альтэрнатывы ў нас няма. І чаго нам адыходзіць ад нармальных
адносін з нашай брацкай сяброўскай дзяржавай, якая заўсёды гатова і падстаўляе нам сваё плячо як ніхто іншы?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён лічыць, што ў сувязі з гэтым не вычарпаны і патэнцыял Саюзнай дзяржавы. «Таму мы
будзем умацоўваць наша стратэгічнае партнёрства з Расіяй», — падкрэсліў беларускі лідэр.
БелТА