Спамеры зазываюць беларусаў у «наш Крым з помнікамі Расіі»
Беларускія карыстальнікі атрымалі па электроннай пошце запрашэнне прыехаць на адпачынак у акупаваны Крым.
![spam_krym.jpg spam_krym.jpg](/img/v1/news/full/spam_krym.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Салiдарнасць» цытуе ліст, які прыйшоў аднаму з чытачоў і патрапіў ў тэчку «Спам».
«Добры дзень, спадарыні і спадары! НАШ КРЫМ і слаўны горад Севастопаль чакаюць вас для адпачынку і культурнага правядзення часу ў «марской
крэпасці» — героі і гонару рускіх маракоў! Цяпер у нас
25-30 градусаў цяпла, бясхмарнае неба, ідэальнае для сонечных ваннаў і мора радасці, весялосці і дзіўных, непаўторных месцаў з унікальнай прыродай і помнікамі Расіі і антычнай
гісторыі», — гаворыцца ў ім.
Нагадаем, пасля анэксіі Крыма Расіяй турыстычны сезон на паўвостраве аказаўся сарваны.
gazetaby.com