Расійская авіябаза будзе дыслакавацца ў Лідзе

Расійская авіябаза будзе размешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Віктар Бондараў.



su_27.jpg

«Стварэньне расійскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выканання міжурадавага пагаднення аб умацаванні вайсковага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расія абавязаная сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў Бондараў.
 

Ён таксама паведаміў, што на першапачатковым этапе база будзе расійскай, потым — будзе бачна.
 

Уладкоўваць базу будзе беларускі бок, Расія будзе ў гэтым дапамагаць. «Авіябаза стане важным элементам першага стратэгічнага эшалону абароны Саюзнай дзяржавы, яна будзе забяспечваць прыкрыццё паветранай прасторы Беларусі», — падкрэсліў Бондараў.
 

Паводле ягоных словаў, на аэрадроме ў Лідзе не спатрэбіцца ўзводзіць якія-небудзь новыя аб’екты, там усё ёсць. На авіябазе будуць размешчаны мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.
 

Беларускі бок паведамленне расійскага генерала пакуль не каментуе.
 

23 траўня на сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што да 2015 года РФ плануе размясціць у Беларусі знішчальны авіяполк. Паводле ягоных словаў, у 2013 годзе плануецца стварыць у Беларусі авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў.