Праведнікі ХХІ стагоддзя

Падчас Другой сусветнай вайны вось такія ж хлопцы ў чорнай форме хапалі і расштурхоўвалі па машынах людзей. Тады прынцып дзялення на "свой-чужы" заключаўся ў прыналежнасці да нацыі. Ідэя ачышчэння свету ад адной канкрэтна ўзятай нацыі ці класа, тады не здавалася чымсьці звышнатуральным. Нацысты знішчалі габрэяў, камуністы — усіх, каго лічылі варожым класам.

40561bf7_89f6_46bd_8d9e_da8bb2aa9892_w650_s.jpg


Праз дзесяцігоддзі, у краіне, якая страціла кожнага чацвёртага ў сусветнай бойні, зноў хлопцы ў чорным хапаюць людзей, расштурхваюць іх па машынах, б'юць, катуюць, гвалцяць. Пакуль не прымушаюць капаць сабе магілы і не расстрэльваюць. Пакуль.
І як і дзесяцігоддзі таму, знаходзяцца смелыя людзі, якія хаваюць у сябе гнаных і тых, каго пераследуюць. Тады беларусы ратавалі габрэяў, якія былі вінаватыя толькі ў тым, што нарадзіліся габрэямі. Сёння беларусы бясстрашна адкрываюць дзверы сваіх кватэр і прымаюць дзясяткі збітых, залітых газам, але нязломленых САПРАЎДНЫХ ГРАМАДЗЯН нашай краіны.
Сёння ноччу вакол Плошчы Перамен жыхары схавалі не менш сотні маніфестантаў. Разумеючы, што чорныя могуць уламвацца ў кватэры, выломліваць дзверы, збіваць людзей і разбураць усё што трапляецца пад руку. У нас на вачах ужо 100 дзён фармуецца нацыя — самаадданая і салідарная.
Лічу за гонар мець магчымасць быць часткай тылу і забеспячэння перадавой, на якой зараз лепшыя з беларусаў трымаюць удар. Правасуддзе непазбежна, як і наша з вамі перамога.