Не менш за 16 чалавек з мінскіх пастарункаў вывезлі «хуткія»
Як стала вядома праваабаронцам, не менш за 16 чалавек пасля затрымання 15 лістапада з РУУСаў вывезлі машыны "хуткай дапамогі". Аднаго чалавека, які мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі, медыкам не аддалі.
Аллахвердзян Міхаіл Юр'евіч — БХМД;Балтуцкая Юлія — БХМД;Гайдаш Ганна Сяргееўна ― БХМД;Езіеў Цімафей — БХМД;Жарская Ірына Леанідаўна — ваенны шпіталь;Жукаў Аляксандр — БХМД;Лянькоўскі — Бараўляны;Ліхавіц —у 1 ГКБ;Локцеў Уладзіслаў Валер'евіч — БХМД;Міхалевіч Данііл — БХМД;Палій Сяргей Уладзіміравіч;Сакалоў Аляксандр Андрэевіч — БХМД;Салавей Васіль Канстанцінавіч — не адпусцілі ў бальніцу;Сыраватка — БХМД;Чупрынскі Барыс Браніслававіч — Бараўляны;Ялінскі Ілля (акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, моцна збіты) — БХМД.