«Здзек над памяццю — грэх, якому няма даравання»

Памяць пра памерлых, пра загінулых спакон вякоў была ў беларусаў святая. Здзек над іх памяццю заўсёды быў у свядомасці народа грахом, якому няма даравання.

125563096_3625868234143099_943482806949702797_o.jpg


Сёння, 15 лістапада, стоячы на месцы, адкуль пачаўся шлях у вечнасць мастака Рамана Бандарэнкі, я маліў Бога не дапусціць здзеку над ягонай памяццю. Не паспеў дамаліцца…
У двор, у які чатыры дні таму апошні раз у жыцці выйшаў Раман, уварваліся бандыты ў шлемах і балаклавах. Яны збівалі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць бязвінна забітага, тапталі зьнічы і кветкі, рвалі сцягі… Яны зневажалі не толькі памяць аднаго беларуса – яны зневажалі памяць народа!

125350826_3625868887476367_4782095493448732012_o.jpg


Гэта не беларусы… Гэта не людзі… Пачвары! Нелюдзі! Яны не маглі нарадзіцца такімі на нашай зямлі – іх зрабіў такімі лукашызм. Чвэрць стагоддзя яму хапіла на гэта.
Чвэрць стагоддзя народ глядзеў на гэта заплюшчанымі вачамі. Не хацеў бачыць. Цяпер вочы расплюшчыліся – і нам нельга саступіць перад тым, што мы ўбачылі. Як не саступіў перад гэтай пошасцю Раман Бандарэнка, сказаўшы перад сваім апошнім крокам: “Я выходжу…”
facebook.com