Затрыманы журналісты «Белсату», якія вялі стрым з Плошчы Пераменаў. Дапоўнена

Затрыманыя журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, якія вялі сёння стрым з плошчы Пераменаў.

photo_2020_09_14_15_06_32_1.jpg


Іх імёны зʼявіліся ў спісах канала @spiski_okrestina. Цяпер журналісты знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС.
Дапоўнена: журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава) патэлефанавала з РУУС і паведаміла родным, што яе прыцягваюць у якасці падазраванай па крымінальнай справе. Наколькі зразумелі родныя, гэта новая крымінальная справа па арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў)
Таксама гадзіну таму следчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша.

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк


15 лістапада сёння былі затрыманы журналісты:
Мінск
Юрый Шамшур, ТАСС. Вызвалілі пасля праверкі дакументаў
Андрэй Пакумейкі, БелТА. Вызвалілі пасля праверкі дакументаў
Шура Піліповіч-Сушчыц, "Наша Ніва".
Яўген Атцэцкі, фатограф.
Андрэй Шаўлюга, БелаПАН.
Аляксандр Івулін, Tribuna.сом.
Таццяна Гаўрыльчык, фатограф, аператар.
Юлія Коцкая, БелаПАН.
Уладзіслаў Кулецкі, Realt.by.
Ігар Карней, журналіст.
Андрэй Рабчык, журналіст.
Вячаслаў Федарэнкаў «Прессбол»
Віцебск
Алесь Пілецкі, TUT.BY і» Народная Воля " — вызвалілі.
Ігар Мацвееў, "Народныя навіны Віцебска".
Гродна
Андрэй Ломаў, Hrodna.life.
Яўген Бузук, фатограф.
Міхаіл Кунцэвіч, autogrodno.by.
Сяргей Гадзяеў, радыёвядучы.
Пінск
Андрэй Якімуш," Медыя-Палессе " — вызвалілі