Петыцыю да кампаніі Yara з заклікам спыніць супрацу з «Беларуськаліем» падпісалі больш за 34 тысячы чалавек

Аўтары петыцыі заклікалі найбуйнейшага пакупніка мінеральных угнаенняў Yara International спыніць супрацоўніцтва з «Беларуськаліем».

6aba2107_6244_495c_a25a_a0b841538164_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.webp

Яны лічаць, што спробы Yara паўплываць на кіраўніцтва «Беларуськалія», каб яно перастала парушаць правы працоўных і пераследаваць страйкоўцаў, не дадуць плёну.
«Кампанія знаходзіцца пад поўным кантролем незаконнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і проста ня мае магчымасці рабіць тое, што правільна з гледжання закону і этыкі».
«Беларуськалій» ёсць адной з асноўных крыніц фінансавання АМАПу Лукашэнкі, а таксама КДБ і атрадаў катаванняў, якія нясуць адказнасць за зняволенні, згвалтаванні, катаванні і пераслед дзясяткаў тысяч людзей», – гаворыцца ў петыцыі.
«Мы ўпэўненыя, што з вашай падтрымкай Беларусь у самы блізкі час стане свабоднай», – пішуць аўтары петыцыі.
У студзені Yara International завіла, што трымаецца ўніверсальнага парадку дня ў галіне правоў чалавека, у тым ліку права на страйк, і падтрымлівае вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ў асуджэнні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Яна выказала спадзяванне, што «Беларуськалій» будзе паважаць правы работнікаў і ўстрымлівацца ад рэпрэсіўнай палітыкі.
Кіраўніцтва «Беларуськалію» заявіла, што гатова працягваць узаемадзеянне з Yara International, зняць дысцыплінарныя спагнанні з работнікаў, а звольненых раней – прыняць назад.
У адказ страйкам «Беларуськалію» заявіў, што аднаўленне кантрактаў магчымае толькі ў выпадку выканання ранейшых патрабаванняў:
спыненьне пераследу за грамадзянскую пазіцыю,вызваленне палітвязняў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў,пачатак крымінальных спраў у дачыненні да сілавікоў,прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі і Лідзіі Ярмошынай да адказнасці за фальсіфікацыю выбараў.Страйкам заклікаў кампанію Yara разарваць кантракт з «Беларуськаліем».
Радыё Свабода