На перамовах з Лукашэнкам Пуцін уздымаў пытанне пра лёс Сафіі Сапега

Уладзімір Пуцін даручыў «самым уважлівым чынам» адсочваць лёс Сафіі Сапега, якая была затрыманая разам з беларускім журналістам Раманам Пратасевічам пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню.

_118650431_sapiga_2_1.jpg


Пра гэта са спасылкай на прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова паведаміў тэлеграм-канал «Пул № 3», паведамляе naviny.online.

«Лукашэнка дэталёва праінфармаваў, што адбылося з самалётам. З ініцыятывы Пуціна была паднятая тэма расійскай грамадзянкі, якая знаходзіцца ў СІЗА. Нам яе лёс не абыякавы, але прымаем пад увагу, што ў яе ёсць від на жыхарства ў Беларусі. Пуцін даручыў МЗС самым уважлівым чынам адсочваць яе лёс», — сказаў Пяскоў, каментуючы перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы.

Паводле слоў Пяскова, абмяркоўваліся ў асноўным эканамічнае ўзаемадзеянне і барацьба з пандэміяй, а таксама ўдасканаленне падатковых і мытных органаў.