Мархотка: Парушаныя правы грамадзян 170 населеных пунктаў Салігорскага раёна

Суд Салігорскага раёна адхіліў чарговую скаргу грамадзян на рашэнні ўладаў, якія абмяжоўваюць права на свабоду мірных сходаў.

Леанід Мархотка

Леанід Мархотка


Намесніца страшныі суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук не задаволіла скаргу на мясцовы Савет дэпутатаў салігорца Івана Шылы, інтарэсы якога падчас паседжання прадстаўляў сябра АГП, праваабаронца Леанід Мархотка.

Па словах Леаніда Мархоткі, замест разгляду скаргі па сутнасці суд у сваім рашэнні і матывіровачнай частцы да яго абмежаваўся простым капіяваннем артыкулаў з пэўных законаў і ўказаў, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна».

— На жаль, суддзя Трафімчук праігнаравала патрабаванні артыкула 35 закона “Аб мясцовым самакіраванні”. А гэта артыкул прамога дзеяння, паводле якога Сесія Савета дэпутатаў абавязаная разглядаць унесеныя грамадзянамі праекты рашэнняў па пытаннях мясцовага значэння, і толькі на Сесіі прымаецца рашэнне па прапанаваным праекце з усімі аргументацыямі за ці супраць. Дзеючым заканадаўствам не дапускаецца самастойнае прыняцця рашэння старшынёй Савета або прэзiдыюмам Савета, па ўнесеных грамадзянамі праектах на сесію, як гэта мела месца ў нашым выпадку, — кажа Леанід Мархотка.

Праваабаронца паведаміў, што на гэтае рашэнне суда Салігорскага раёна ўжо пададзеная касацыйнай скарга ў Мінскі абласны суд. У скарзе таксама гаворыцца пра парушэнне правоў грамадзян 170 населеных пунктаў Салігорскага раёна, у якіх адсутнічаюць легальныя месцы для правядзення мірных сходаў.Нагадаем, раней Мінскі абласны Савет дэптутаў не задаволіў скаргі рэгіянальных актывістаў на незаконныя рашэнні старшыняў Салігорскага і Слуцкага раённых Саветаў дэпутатаў аб адмове ў разглядзе на сесіі праектаў рашэнняў аб свабодзе мірных сходаў. 
Паводле ucpb.org