На тату, які трымаў чужое дзіця, пакуль яго сын біў, пачалі крымінальную справу

У Баранавічах адбыўся суд над мужчынам, які трымаў чужога дзевяцігадовага хлопчыка, пакуль яго сын біў таго.

baranavicy_1805.png


Нагадаем, здарэнне адбылося 2 красавіка ў Баранавічах і пачалося са звычайнай хлапечай бойкі. Хлопцы Раман і Ілля пасварыліся між сабой, за Іллю заступіўся яго сусед Клім. Раман пабег дадому, а праз некалькі хвілінаў выйшаў яго бацька. Мужчына трымаў Кліма, а яго сын у гэты час біў свайго крыўдзіцеля нагамі. Ролік гэтага здарэння з'явіўся ў інтэрнэце і выклікаў вялікі розгалас.
Цяпер суд у Баранавічах прызнаў мужчыну вінаватым у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання і аштрафаваў яго на 2,1 млн рублёў (10 базавых велічыняў), піша tut.by. На судзе мужчына прызнаў сябе вінаватым, таму суддзя прызначыла мінімальны штраф.
Акрамя таго, як распавяла маці збітага Кліма, Ірына Мікалаеўна, на мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. На саму яе, як кажа жанчына, склалі адміністратыўны пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.


Паводле euroradio.fm