Лукашэнку трапіўся не той «народзец»

Падчас наведвання «Дажынак» у Жлобіне, Аляксандр Лукашэнка закрануў і валютную тэму. 



nu_narodziec.jpg

У прыватнасці, ён сказаў, што тэму дэвальвацыі раздзьміюць праз СМІ «нягоднікі свядомыя, падаграваючы народ».
Далей Лукашэнка распавёў пра захады, якія робіць Нацбанк на валютным рынку: «…Калі, дапусцім, рэзкае падзенне — мы падтрымліваем сваю нацыянальную валюту, рэзкае прапанова па валюце — мы скупляем, Нацыянальны банк. Былі такія перыяды. Але сённяшні дзень, калі ў цэлым па годзе ўзяць, то мы пакуль, напэўна, мільёнаў на 150–200, я дакладна не памятаю, набылі больш валюты, чым прадалі.

Але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народзец пабег у абменныя пункты. Ну, бяжыце. Бяжыце!»


БелТА, дарэчы, у сваім відэа фразу пра «народзец» не зафіксавала. А вось СТВ выставіла поўны відэафайл і расшыфроўку тэкста.
Глядзець пра «валюту» з адзнакі 14:00, фраза пра народзец — на адзнацы «14:53».

nn.by