ЦВК абвясціў выніковую яўку на рэферэндуме — 78,61%
Яўка на рэферэндуме па змене Канстытуцыі склала 78,61%, паведамляе ЦВК Беларусі. Для параўнання, яўка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года была 84,05%.
Па абласцях яўка склала:
- Брэсцкая вобласць — 78,8%,
- Віцебская вобласць — 81,12%,
- Гомельская вобласць — 81,74%,
- Гродзенская вобласць — 77,43%,
- Мінская вобласць — 79,46%,
- Магілёўская вобласць — 82,94%,
- Мінск — 71,37%.
Пры гэтым датэрмінова прагаласавала каля 43% — па даных ЦВК. Зрэшты, ужо не ўпершыню ў Беларусі яўка на датэрміновым галасаванні перавышае яўку ў асноўны дзень. На думку праваабаронцаў, гэта сведчыць аб прымусовым галасаванні і дае магчымасць для маніпуляцый з волевыяўленнем прагаласавалых датэрмінова.