ЦВК агучыла папярэднія лічбы галасавання на рэферэндуме
Па папярэдніх даных, удзел у рэферэндуме прынялі 5 359 471 чалавек, або 78,63% грамадзян, ад агульнай колькасці ўдзельнікаў, паведамляе Цэнтрвыбаркам.
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, за ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прагаласавала 4 440 813 чалавек, або 65,16% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Супраць — 686 165 чалавек або 10,07%.