Беларусь і Расія дамовіліся аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты
Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасці аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя ў Беларусі, з улікам раней дасягнутых пагадненняў і разліковых страт бюджэту Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне РФ. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч па выніках праведзеных у Сочы перамоў прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.
Па выніках перамоў у Сочы дасягнута дамоўленасць аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, у рамках пагадненняў аб стварэнні ЕАЭС.
Дамоўленасці ўлічваюць як раней дасягнутыя пагадненні аб аб'ёмах паставак нафты і нафтапрадуктаў, так і разліковыя страты бюджэту Рэспублікі Беларусь ад вялікага падатковага манеўру",
— сказаў Аркадзь Дварковіч, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, урад Расіі распрацаваў законапраект аб падатковым манеўры ў нафтавай галіне, які прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартных пошлін на нафту з перакладваннем фіскальнай нагрузкі на
здабычу, гэта значыць з павышэннем падатку на здабычу касынх выкапняў на нафту. У выніку падатковага манэўру ў нафтавай сферы, паводле ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі, страты Беларусі
могуць перавысіць 1 мільярд долараў.
Член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас, выступаючы на мінулым тыдні ў Палаце прадстаўнікоў, заяўляў, што Мінск прапанаваў Маскве цалкам адмовіцца ад збірання з
Беларусі экспартных пошлін на нафтапрадукты, выпрацаваныя з расійскай нафты, аж да канца 2017 года, калі завершыцца мадэрнізацыя двух нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі, і такім чынам кампенсаваць
страты ад падатковага манеўру.
Беларусь штогод пералічвае ў расійскі бюджэт каля 3-4 млрд долараў пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з пастаўленай бяспошлінна расійскай нафты. Мінск дамогся права ў 2015 годзе
пакінуць у сваім бюджэце 1,5 млрд долараў вывазных экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай нафты.
Лукашэнка паставіў кампенсацыю страт ад падатковага манэўру ў залежнасць ад ратыфікацыі дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). Сустракаючыся 29 верасня з кіраўніцтвам Палаты
прадстаўнікоў, ён заклікаў дэпутатаў "стаяць на варце" нацыянальных інтарэсаў пры абмеркаванні пытання аб ратыфікацыі дамовы аб ЕАЭС. Пазней спікер Палаты прадстаўнікоў
Уладзімір Андрэйчанка заклікаў урад пастарацца вырашыць праблему з падатковым манеўрам перад ратыфікацыяй дамовы аб ЕАЭС.