Барсукоў цяпер будзе кіраваць амаль усімі міліцыянерамі

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Барсукоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ 10 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

13755509830205.jpg


Аляксандр Барсукоў быў прызначаны кіраўніком мінскай міліцыі ў кастрычніку 2011 году, раней узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

Гэта той Барсукоў, які ў снежні 2010-га не стаў публічна папрасіць прабачэння за збіццё журналістаў супрацоўнікамі міліцыі 19 снежня. Гэтак жа як не стаў прасіць прабачэння  ў педыятара Дзмітрыя Серады, кватэру якому бралі штурмам "памылкова" ў 2016-м.

Гэта той Барсукоў, які ў 2012 годзе праз разгоны мірных акцыяў пратэсту і рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў быў унесены ў «чорны спіс» Еўрасаюза.

Нарэшце, гэта той Барсукоў, які, па словах 22-гадовай Грэты Сабалеўскай, даў распараджэнне аб яе затрыманні праз акцыю 8 верасня.

Якім яшчэ мы ўбачым Аляксандра Барсукова?