Гомельскіх журналістаў зноў выклікаюць у міліцыю
Нашых калег Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса выклікаюць у Чыгуначны РАУС Гомеля.
Нагодай для цікаўнасці з боку праваахоўных органаў стала відэа з суда над іншай гомельскай журналісткай Ларысай Шчыраковай, якую абвінавачвалі ў супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі па артыкуле 22.9.
— Сёння прыкладна ў 11 гадзін раніцы мне чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі Юрыем Варатніцкім. Ён паведаміў, што мне неабходна прыйсці ў Чыгуначны РАУС, каб даць тлумачэнні па матэрыялах праверкі, датычнай відэазапісу з суда Ларысы Шчыраковай. Таксама сказаў, што шукае Яўгена Меркіса ў сувязі з той жа праверкай. Мне ўжо цяжка падлічыць які гэта выклік у міліцыю за гэты год. Такое ўражанне, што робіцца ўсё, каб стэрылізаваць інфармацыйную прастору Гомеля да ўзроўня мясцовых праўладных газет і тэлебачання. Зрабіць так, каб альтэрнатывы наогул не існавала і знішчыць якасную цікавую прэсу праз ціск на яе аўтараў, — дзеліцца ўражаннямі Марына Дарбышэўская.
Ціск на незалежных журналістаў па ўсёй краіне набраў сілу з пачаткам роста пратэстных настрояў у грамадстве і «Акцый абураных беларусаў». Журналістаў-фрылансераў выклікаюць у міліцыю, прысуджаюць буйныя штрафы, канфіскуюць працоўнае абсталяванне, а часам нават садзяць на суткі.
«Новы час» будзе сачыць за сітуацыяй з гомельскімі калегамі.