Арцём Шрайбман: Лукашэнку трэба было знайсці шлях сысці з каляіны, каб гэта не выглядала поўнай капітуляцыяй
Вядомы аналітык — аб міграцыйным крызісе, тэлефанаванні ў Мінск Меркель і Барэля і схаваных сэнсах таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы.
ванкі Барэля і Меркель усё больш выглядаюць, як спроба даць Лукашэнку магчымасць самастойна дээскаляваць канфлікт, не страціўшы твар цалкам, — піша Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале. —
Тое, што Мінск літаральна і метафарычна ўпёрся ў сцяну,
стала зразумела адразу пасля 8 лістапада, калі калона курдаў пайшла да мяжы.
Замест змякчэння, пазіцыя ЕС стала больш жорсткай, санкцыі
сталі рыхтаваць хутчэй. Аб сваіх будучых новых санкцыях заявілі ЗША. А
мігрантаў ніхто і не думаў прапускаць або прымаць.
Лукашэнку трэба было знайсці шлях сысці з каляіны так, каб гэта не выглядала поўнай капітуляцыяй. Абмен сігналамі аб гатоўнасці гэта
зрабіць прывёў да таго, што ў ЕС вырашылі дзеля гуманітарных меркаванняў даць
яму такую магчымасць.
Прапаганда (і схільныя ўсюды бачыць здраду апаненты ўлады)
абвясціла дыпламатычную перамогу. Уласна, дзеля гэтых захапленняў ўсё, здаецца,
і задумвалася. Парадуйцеся свайму прарыву, і дайце людзям спакойна з'ехаць
дадому.
Пяты пакет гэтыя меры ўжо наўрад ці адменяць, а вось ад
больш жорсткіх санкцый Мінск можа такім чынам выратавацца.
Казаць аб прызнанні Лукашэнкі тут, мякка кажучы, ранавата.
Тое, што ён кантралюе сітуацыю ў Беларусі і лёсы апынуўшыхся на яе тэрыторыі
людзей, увогуле ж не аспрэчвае нават штаб Ціханоўскай.
Захад выглядаў бы недарэчна, ігнаруй ён гэтую рэальнасць. Як
і ў выпадку з Афганістанам — дзеля вывазу людзей з Кабула давялося весці дыялог з
талібамі.
Еўрасаюз, калі і прызнаў Лукашэнку кімсьці, то хутчэй
чалавекам, які здольны сам ствараць праблемы ў рэгіёне і затым сам вырашаць
гэтыя праблемы.
Дапускаю, што ў галовах некаторых людзей менавіта так і выглядае «легітымнасьць» — падпаліць хлеў у сябе ў двары, папалохаць пажарам суседзяў і патушыць хлеў, калі табе патэлефанавалі.