Адключэнне Расіі ад SWIFT «застаецца на стале» — французскі міністр

Міністр фінансаў Францыі Бруна Ле Мэр 25 лютага заявіў, што разглядаецца пытанне аб адключэнні Расіі ад сусветнай міжбанкаўскай плацёжнай сістэмы SWIFT, але гэта «апошняя інстанцыя».

Міністр фінансаў Францыі Бруно ле Мэр

Міністр фінансаў Францыі Бруно ле Мэр


«Гэта апошняя падзея, SWIFT, але гэта адзін з варыянтаў, які застаецца на стале», — сказаў Ле Мэр журналістам перад сустрэчай у Парыжы са сваімі калегамі з еўразоны, піша Reuters.
У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн напярэдадні, 24 лютага, заявіў, што ЗША і ЕС наўрад ці адключаць Расію ад SWIFT.
Пры гэтым ён адзначыў, што да гэтага пытання можна вярнуцца.
Акрамя таго, старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заклікаў сусьветную супольнасць падтрымаць Украіну. Ён таксама абвясціў пра другую хвалю санкцый ЕС.
«Я размаўляў з прэзідэнтам Зяленскім, калі расійскія войскі працягваюць атакаваць Кіеў. Я заклікаю Крэмль неадкладна спыніць гвалт», — сказаў ён.