Адгароджванне ад Пуціна: навошта прыязджалі ў Кіеў Лукашэнка і Назарбаеў

Вядома, прыезд ва ўкраінскую сталіцу кіраўнікоў Беларусі і Казахстана — ды яшчэ і напярэдадні іх сустрэчы з Уладзімірам Пуціным —  падзея, якая сама па сабе адлюстроўвае ўзровень занепакоенасці Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Толькі занепакоенасці ўжо не украінскім крызісам, а сваім уласным лёсам.



daliej_ad_pucina.jpg

Яшчэ некалькі месяцаў таму для абодвух аўтарытарных кіраўнікоў усё было ясна. Лічыць, што Лукашэнка ці Назарбаеў маглі ставіцца да Майдану інакш, чым Уладзімір Пуцін, было б вельмі наіўна. Кожны раз, калі ў сваіх уласных краінах яны сутыкаліся з праявамі народнай незадаволенасці, іх палітычная «гнуткасць» знікала літаральна за лічаныя дні. Уласна кажучы, Лукашэнка і Назарбаеў кіруюць так доўга не дзякуючы якім-небудзь вялікім эканамічным рэформам і здольнасці знаходзіць баланс у міжэлітных адносінах, не таму, што змаглі выбудаваць ўзаемавыгадныя адносіны з Расіяй і з Захадам адначасова. Не, яны кіруюць так доўга проста таму, што не баяцца крыві.
Таму Януковіч з яго рэакцыяй на тое, што адбывалася на Майдане, быў ім цалкам зразумелы. Не вельмі прыемна было тое, што прэзідэнт Украіны паводзіў сябе як ідыёт, пастаянна спазняўся з рэакцыяй, дзейнічаў недарэчна, сумяшчаў перамовы з сілавым ціскам. Але ўсё ж ён быў іх «сукіны сынам», яны спадзяваліся рана ці позна ўбачыць яго ва ўласным клубе распілоўвання сваіх краін. І рэакцыя Уладзіміра Пуціна на звяржэнне Януковіча была ім цалкам зразумелая. Але глабалізацыя канфлікту ўжо не ўваходзіла ў планы дыктатараў.
Іх асцярогі можна зразумець. Па-першае, гэтая глабалізацыя б'е па інтарэсам іх уласных эканомік, шмат у чым завязаных на Расіі. Па-другое, Пуцін — ці то з шкоднасці, ці то з глупства — не дае ім зарабіць на санкцыях і антысанкцыях, а яны прывыклі зарабляць на чужых праблемах. Па-трэцяе, калі крамлёўскі вар'ят вырашыў не абмяжоўвацца Крымам, а палез яшчэ і на Данбас, перад кожным з іх замаячыў прывід магчымай анэксіі ўсёй Беларусі і паўночнага Казахстана. Па-чацвёртае, да фінансавага крызісу ў Расіі выбудоўвалася зразумелая мадэль: з-за Майданаў людзі жывуць дрэнна — хай нават хто-небудзь думае, што свабодна, а без Майдана — людзі жывуць добра — хай нават хто-небудзь думае, што па-быдлячы . Але пасля пачатку расійскага абвалу гэтая мадэль дала расколіну — і нават сам Пуцін лічыць, што яна будзе трашчаць яшчэ пару гадоў. А які сэнс жыць дрэнна і па-быдлячы адначасова? «Не быць скотам» — гэта ж не я прыдумаў, гэта Янка Купала. І Лукашэнка ведае гэты верш вельмі добра. А Назарбаеву і без усялякіх вершаў ясна, што надыходзіць апат, то бок катастрофа.
Таму яны да нас і прыехалі. Не варта думаць, што яны заўтра выйдуць з Мытнага саюза, адмовяцца ад цёплых адносін з Пуціным, заявяць аб палітычных і эканамічных рэформах у сваіх шматпакутных краінах. Нічога гэтага не будзе. Іх рэжымы асуджаныя абрынуцца сінхронна з пуцінскім — хоць храналогія краху можа і адрознівацца, як вядома, усе няшчасныя сем'і няшчасныя па-свойму.
Але яны будуць ад яго асцярожна адгароджвацца, лічачы, што дыстанцыя іх уратуе, што можна выпрацаваць уласную мадэль выжывання нічога не мяняючы, што пуцінская неразумнасць зацягне іх на дно. І Украіна павінна ім у гэтым адгараджванні  дапамагчы. Яны прыехалі сюды не для таго, каб дапамагчы нам. Яны прыехалі, каб мы ім дапамаглі ацалець.
Віталь Портнікаў, kontrakty.ua