Ужо сёння! Прэм’ера дуэта “AGATA” ў малой зале Белдзяржфілармоніі

«AGATA» — сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба — сёння, 16 чэрвеня, у Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50) ў 19.00 у Малой зале ім. Шырмы



unnamed_1_2.jpg

Унікальнасць праекту складаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай рысаў. Вакальная лінія — традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная — спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (неакласіку, авангард, неамінімалізм).

Ультраархаіку і ўльтрасучаснасць ў праекце збліжаюць уважлівыя адносіны да кожнага гуку, надзяленне асаблівай значнасцю гуку і кантэксту, што ствараецца пры дапамозе нечаканых прыёмаў у гармоніі і аранжыроўцы. Акардэон і Голас часта суіснуюць у розных танальных і рытмічных планах, што стварае паліфанічны эфект і надае вялікую самастойнасць партыям.

Гэта музыка пра перажыванні і надзеі дарослага чалавека, аб разнастайных жыццёвых перыпетыях — аб каханні і смерці, дзецях і сям'і, пра “чужую старону” і вайну, аб радасці ў горы і горы ў радасці.

У праграме таксама прагучаць кампазіцыі з музычнай праграмы "Этна Фантазія—2015" Ірэны Катвіцкай, і зусім новыя творы для раяля, голасу і скрыпкі.

Аляксей Варсоба — акардэон

Ірэна Катвіцкая — вакал, раяль, акарына

Спецыяльны госць: Валерыя Пажарыцкая — скрыпка

Каса:(8017) 331-16-17, 284-47-09

Квіткі:  80 000

vel +375293426630

MTC +375297714166

Белдзяржфілармонія, пр. Незалежнасці, 50
16 чэрвеня ў 19.00
Малая зала ім. Шырмы


Кароткая даведка аб удзельніках:

Ірэна Катвіцкая — беларуская этнаспявачка, прафесійны кампазітар, піяністка, выкладчык, этнамузыкалаг.

Сфера творчай дзейнасці: музыка вуснай традыцыі Беларусі, жывая пеўчая традыцыя і архаічны рытуальны «голас». З 1999 года ў этнаграфічных экспедыцыях па Беларусі збірае фальклор, выдае навуковыя працы, выкладае студэнтам і школьнікам.

Асноўныя праекты:

Лідар і аўтар ідэі этна-джазавых пректаў “Ethno-NHS”, “Akana-NHS”; вакал і аранжыроўка праекту «Kazalpin» Беларусь-Швейцарыя; супрацоўніцтва з «Князь Мышкін», «Apple Tea», «Muzzart» Беларусь. Як кампазітар і салістка — сумесны праект з Дзяржаўным камерным хорам РБ «Этна Фантазія». Як спявачка і піяністка — сольны праект «Этна Фантазія». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік дзіцячага фальклорнага ансамбля "Рада", дзіцячага этна-дуэта «Вера & Патрыцыя». Удзельніца «New Image Orkestra».

www.irenakotvitskaya.by

 

2008г. Аранжыроўка і вакал CD «700», гурт NHS
2011г. Аранжыроўка і вакал CD "East Side Story", праект Kazalpin.
2011г.  Вакал, імправізацыя CD «Перыпетыi», гурт "Князь Мышкін".
2012г. Вакал, імправізацыя CD «Knyaz Mishkin-20 km», гурт "Князь Мышкін".
2012г. Вакал, кампазітар CD "Zaradzi Bozha", гурт «New Image Orkestra».
2013г.  Вакал, раяль, кампазітар, прадзюсар сольнага CD «Ethno fantasia».


Аляксей Варсоба — кампазітар, аранжыроўшчык, педагог,
аўтар музыкі да кінафільмаў, анімацыі, рэкламы, спектакляў, перформансаў.


Асноўныя праекты:

Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — CD групы Port Mone "DIP", 2010: Прыз замежных экспертаў — па выніках галасавання на сайце Experty.by; «Лепшы замежны альбом» — па версіі інтэрнэт-часопісу Terapija.net

Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — «New Image Orkestra» 2012
Кампазітар, аранжыроўшчык, аўтар — CD групы «Port Mone» да м/ c «Хлiб», рэж. Н. Шпікоўскі, праект 2013 па замове фонду ім. А. Довженко, Кіеў, Украіна.
Кампазітар, праект «Новы раздiловы», Кіеў, Украіна

Кампазітар, аранжыроўшчык, акардэаніст — CD групы Port Mone «Thou», 2014: Лепшы інструментальны альбом, Прыз народных экспертаў, Прыз вялікага журы, Альбом году — па выніках галасавання на сайце  Experty.by

Музыка да м / с «Hard Reboot» (у вытворчасці), рэж. А Кудзіненка, 2015

Кампазітар, д/с «Перакрыжаванне», рэж. А. Мірашнічэнка, 2015:


«Лепшы дакументальная стужка» нацыянальны конкурс «Лістапад»; «Прыз сімпатый гледачоў», «Спецыяльнае ўзгадванне журы» Варшаўскі міжнародны фестываль.