«Ляпіс Трубяцкой» выступіць на мітынгу ў падтрымку Навальнага

У пятніцу, 6 верасня, на мітынгу прыхільнікаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага на праспекце Сахарава выступяць «Ляпіс Трубяцкой», «Наадя», Motorama, Вася Абломаў, «Несчастный случай», Владі, «Ночные снайперы».



lapis.jpg

Пра гэта паведамілі COLTA.RU арганізатары. Мітынг узгоднены мэрыяй Масквы, заяўленая колькасць удзельнікаў — 25 тысяч чалавек. Як распавёў «Інтэрфаксу» кіраўнік выбарчага штаба Навальнага Леанід Волкаў, з вечара чацвярга плануецца перакрыццё руху, каб была магчымасць змантаваць сцэну.

Акцыя на праспекце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбаршчыкамі. Першапачаткова планавалася правесці яе на Вараб'ёвых гарах, але мэрыя адказала адмовай, спаслаўшыся на тое, што там ужо пачнуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада.

Час правядзення канцэрта: з 17:30 да 22:00.

colta.ru