«Крамбамбуля», «Крама», «Песняры» і «Машина времени» зайгралі на 27 гадоў незалежнасці Беларусі (шмат фота)

У цэнтры Мінска ў скверы Старосцінская слабада 25 жніўня адгрымеў фестываль «Хмяльноў» з удзелам «Крамбамбулі», «Крамы», «Песняроў» і «Машины Времени». Адметна, што дата фэста супала з днём надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.

hmelnou__41__logo.jpg

Незалежнасці — 27 год


Але такое свята прайшло зусім апалітычна: без бел-чырвона-белых сцягоў, музыкі амаль не скандзіравалі «Жыве Беларусь!», але з дужа прыемным музычнай, амаль цалкам беларускамоўнай праграмай.