Гарадскі квэст «Шляхамі БНР» пройдзе ў Мінску 9 сакавіка
Менавіта 9 сакавіка, 100 гадоў таму была прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі, з гэтай нагоды «Арт-сядзіба» зладзіць неардынарны гарадскі квэст.

У межах рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчалася
Беларуская Народная Рэспубліка.
Рэгістрацыя распачнецца 1 сакавіка а 12:00 і будзе доўжыцца да 12:00 2 сакавіка. Збірай сваю каманду. Каманда складаецца з 3-5 чалавек.
Спасылка на рэгістрацыю: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdGGNXhayd9pbIFgyxWN04BKaTztiSFA-OOBpObh0oZh2Tmxw/viewform