Брэсцкія «Дай Дарогу!» едуць у мінскі DВОР у гэтую суботу
Бясплатны HARD FEST, прысвечаны знатакам класічнага панк-рока пройдзе на лакацыі фудкорт DВОР (Кальварыйская, 21) увечары 27 чэрвеня.
Сярод каманд — як маладыя калектывы, так і тыя, чые імёны ўжо гучалі на розных оўпэн-эйрах. Падтрымаць маладое пакаленне беларускіх панкаў падахвоціліся легенды гэтага кірунку з прыдатнай для мерапрыемства назвай — гурт «Дай Дарогу!». Рок-атмасфера з эксклюзіўным меню ад фуд-кропак. Дрэс-код — маскі і пальчаткі для выканання ўсіх неабходных мер бяспекі.
Новая творчая пляцоўка з вялікай зонай фудкорта ў двары былой фабрыкі дрэваапрацоўкі працягвае летні сезон гучнымі выступамі артыстаў. У пачатку чэрвеня тут знатна пашумеў гурт «АKUTE», а зараз у ва DВОР збіраецца цэлы набор рок-музыкаў.
— Мы працуем не толькі як зона для адпачынку, але і стараемся падтрымліваць творчыя праекты. Даем дарогу ўсім, хто робіць якасны кантэнт. Так выйшла і цяпер: каманды арганізавалі свой рух, і мы з задавальненнем далі ім сваю пляцоўку для выступу. Вельмі рады, што нашы сумесныя намаганні падтрымалі музыкі гурта «Дай Дарогу!», — кажуць прадстаўнікі пляцоўкі DВОР
Пачнецца HARD FEST ў 16.00 у суботу. На пляцоўцы выступяць каманды «Кашлаты вох», «43 абароты», «4200», Gdegremit, а ў 21.00 свае лепшыя хіты згуляюць хэдлайнеры вечара — «Дай Дарогу!».
Что: HARD FEST во DВОРеГде: @d.v.o.r_minsk (Кальварийская, 21)Когда: 27 чэрвеня/ 16:00Уваход вольны.