Бізнес па-савецку: узяць у немцаў грошы на аднаўленне касцёла і ўзарваць яго
Адным з самых велічных каталіцкіх храмаў Менску быў касцёл кляштару дамініканцаў. Яго пабудавалі ў пачатку XVII ст., і па значнасці яго можна было параўнаць з віленскімі касцёламі.
Храм у напаўразбураным стане перажыў Другую сусветную вайну.
«У 1948 годзе з немцаў хацелі атрымаць кампенсацыю на яго рэстаўрацыю. А потым, калі атрымалі грошы, яго ўзарвалі», — распавядае гісторык Уладзімір Дзянісаў у праграме "Белсата" «Загадкі беларускай гісторыі».
Дамініканскі касцёл стаяў у самым сэрцы старога Менску. Галоўны цэнтр гораду ў XVI-XVIII ст. — Новы, або Верхні ці Высокі рынак — у адрозненні ад іншых беларускіх гарадоў, быў закладзены планава.
Паводле загаду вялікага князя Жыгімонта, рэвізоры пасля вялікага пажару 1547 года прыбылі ў Менск «дзеля перанясення на іншае месца Рынку і некаторых вуліцаў і параднага будавання дамоў».
Як цягам двух стагоддзяў паўставаў унікальны архітэктурны комплекс з ратушаю, кляштарамі, касцёламі і цэрквамі? Глядзіце ў поўным выданні «Загадак беларускай гісторыі».