Чарговы канцэрт «Рок — дзецям» прысвяцілі роднай мове (фотарэпартаж)
Традыцыйны дабрачынны канцэрт «Рок — дзецям» прайшоў у клубе «Бруге» 22 лютага. На ім выступілі гурты «Дзея», «Рэ Мажор», «Дабл», «Ворона» і «The Superbullz».
На гэты раз з нагоды міжнароднага дня роднай
мовы музыкі вырашылі адыграць увесь вечар па-беларуску. Наведнікам
не трэба было набываць і квіткі — замест гэтага з сабою варта было прынесці
рэчы для дзіцячай творчасці і ахвяраванні ў дом-інтэрнат.
Калектыў «Рэ Мажор»
Гурт «Ворона»