Бюджэтны метал-канцэрт ад KAPRIKORN PROMO

27 лютага ў мінскім рок-бары Doodah King (вул. Берсана, 14) пройдзе канцэрт гуртоў PLEMЯ (Tribal Experimental Metal) і ТРЫЗНА (Black Metal).

afisza_27.02.jpg


Дзверы клуба адчыняюцца а 19.30, музыкі пачынаюць граць а 20.00. Уваход каштуе 5 р., аплата на ўваходзе ў дзень канцэрту.
Як распавёў НЧ адзін з арганізатараў Аляксандр Рабец, «канцэпцыя простая, мы робім душэўныя канцэрты па прымальным кошце, на якіх тыя, хто прыйшлі, могуць нацешыцца музыкай і агульным чадам, так бы мовіць, атрымаць зарад бадзёрасці і сіл, ніколькі не меншы, чым на канцэртах дарагіх заходніх артыстаў.
Мясцовая цяжкая сцэна цяпер перажывае не лепшыя часы, але мы не ўпадаем у роспач і ўсё роўна працягваем займацца любімай справай і радаваць прыхільнікаў такіх канцэртаў. Людзей збіраецца не вельмі шмат, затое ўсе адзін аднаго ведаюць, весела бавяць час».
За навінамі можна сачыць на суполцы падзеі ў кантакце.