Абвешчаны пераможцы 7 фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK

Увечары 30 чэрвеня ў вясёлай і нефармальнай атмасферы крэатыўнага хаба «Корпус 8» былі падведзеныя вынікі сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!



lhchiojn_640x431.jpg


aDNaK! ужо не першы год трымае за сабой статус ці не самай яскравай рэкламнай падзеі лета. Адрозненне гэтага фестывалю ад папярэдніх у тым, што яго суарганізатарамі сталі звычайныя грамадзяне, якія ўносілі сродкі на правядзенне мерапрыемства праз краўдфандынгавую пляцоўку Ulej.by.
Была і «лыжка воцату», на якую варта звярнуць увагу удзельнікам будучых фэстаў. Па словах каардынатара грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алены Макоўскай, на разгляд журы падавалася вельмі шмат цікавых праектаў, якія не мелі шанцаў на перамогу з-за недапрацаванай камунікацыі — яны наўпрост не дасягалі сваёй аўдыторыі. Як лічыць сябра журы, крэатыўны дырэктар AIDA Pioneer Branding & Creative Company Зміцер Апаленіс, заўважная доля непрафесійных работ тлумачыцца слабым прадстаўніцтвам буйных рэкламных агенцтваў.
Але, па меркаванні Сяргея Скарахода, якасць пададзеных на конкурс прац падвысілася.
Таксама арганізатары адзначаюць зніжэнне колькасці ўдзельнікаў: гэта звязана з агульным скарачэннем рэкламнага рынку, як беларускамоўнага, так і рускамоўнага. У сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне цягам 2015 года рэкламны рынак скараціўся больш чым на 30%. У гэтым годзе адмоўная тэндэнцыя праяўляецца яшчэ больш яскрава.
Генеральным спонсарам фестывалю «aDNaK!» вось ужо трэці год запар з'яўляецца кампанія velcom. Кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый Вячаслаў Смірноў бачыць у гэтым супрацоўніцтве толькі карысць для кампаніі, якая, дзякуючы фестывалю, становцца ўсё больш вядомай сярод беларускіх рэкламістаў і стала асацыюецца з беларускай мовай і літаратурай. У выніку, кажа Вячаслаў, «нашым канкурэнтам ужо цяжка ўвайсці ў гэтую раку».
Працэдура ўзнагароджання пераможцаў прайшла нефармальна. На сцэне крэатывілі вядоўцы — Ганна Хітрык і Павал Харланчук-Южакоў: ім трэба было абвясціць ажна 96 пераможцаў! У перапынках для гасцей гралі гурты :B:N і Akute, а таксама DJ Laurel. Тых, хто выходзіў на свежае паветра, у дворыку Корпуса 8 чакалі разнастайныя цікавосткі: музычны атракцыён ад  velcom, магчымасць зрабіць аўтаматычнае сэлфі пры дапамозе іншага спонсара фестываля кампаніі Webcom, прыемныя размовы з цікавымі людзьмі і шмат чаго іншага.


Галоўны рэдактар НЧ Аксана Колб і Анастасія Рубанава. Здымак зроблены пры дапамозе камеры Webcom

Галоўны рэдактар НЧ Аксана Колб і Анастасія Рубанава. Здымак зроблены пры дапамозе камеры Webcom


Гран-прыфестывалю атрымаў праект «Мапа станаўлення Беларусі» (http://map.letapis.by). Аўтары: Аляксей Чаранкевіч, Віктар Якунін, Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева.

_6_638.jpg


Поўны спіс пераможцаў разам з іх працамі можна (і варта!) паглядзець на сайце ADNAK.
А вось некаторыя з іх:
«Поўны гаманец»: самы складаны тэст па беларускай мове ад інтэрнэт-часопіса CityDog.by заняў другое месца ў намінацыі «Рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам'юніці, мэсэнджарах, вірусная рэкламная кампанія».

У намінацыі WEB-сайт адзначаны наступныя працы:

  • сайт музея Максіма Багдановіча ў Гродне (http://bagdanovichmuseum.by). Аўтар: cтудыя «Іквадарт» (3 месца);
  • «Жэле Беларусь!» (http://zb.pras.by) Аўтар: арт-студыя PRAS (3 месца);
  • «Цмокі на новы лад» (http://tsmoki.gik.by). Аўтар: агенцтва getbob digital agency (2 месца);
  • Мапа станаўлення Беларусі (http://map.letapis.by). Аўтар: Аляксей Чаранкевіч, Віктар Якунін, Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева (1 месца).






Ролік «velcom: Ствараем надзейныя сувязі» ад рэкламнага агенцтва Hunters creative і прадакшн-студыі Cuba Studioў заняў трэцяе месца ў намінацыі «Тэлевізійная рэклама тавараў і паслуг».
Яшчэ адзін партнёр фестывалю кампанія «Онега» быў адзначаны ў рэкламным роліке «Зорныя войны. Абуджэнне бульбы», аўтарам якога з'яўляецца аддзел маркетынгу і рэкламы гэтай кампаніі. Нягледзячы на тое, што літаральна нядаўна карыстальнікі сацыяльных сетак былі незадаволеныя адмовай  «Онега» размяшчаць інфармацыю аб складніках прадукцыі на ўпакоўцы па-беларуску, праца заняла 3 месца ў намінацыі «Ролік для сеткі Інтэрнэт».
У намінацыі «Interactive applications» перамаглі казачныя праекты:

  • «З рога ўсяго многа». Аўтар: Алена Сацута (3 месца);
  • «Казкі Беларусі дзеткам і дарослым». Аўтар: кампанія Kinderfox (2 месца);
  • «Краіна казак». Аўтары: Таццяна Цуканава, Алесь Булойчык (1 месца).


Асобную ўвагу журы звяртала на грамадсказначныя праекты. Першае месца ў гэтай намінацыі атрымала ўсё тая ж «Мапа станаўлення Беларусі».
Пераможцам антыпрэміі «Сувораўская каша» стаў сумнавядомы біллборд, размешчаны да 11 Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна, «Купала – Колас».


o_1_yanka_kupala_kolas_grodno.jpg