Жывая Бібліятэка не на траўцы, а ў траўні!
Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі.
4 траўня з 17.00 да 21.00 у прасторы “ВЕРХ” (вул. Куйбышава, 22) адбудзецца чарговая сустрэча Жывой Бібліятэкі. Чытачы і чытачкі могуць прачытаць, акрамя іншых, і праваабаронцаў.
Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 3 траўня. Усе зарэгістраваныя чытачы і чытачкі атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.
Чакаем вас і вашых сяброў!
Больш пра фармат сустрэчы можна прачытаць на сайце http://humanlibrary.by/