Жыхары плошчы Пераменаў знялі відэа ў памяць пра Рамана Бандарэнку
З часу забойства Рамана мінуў месяц.
![78cf122a_b108_4be5_8ac8_608297487b49_cx5_cy9_cw88_w408_r1_s.jpg 78cf122a_b108_4be5_8ac8_608297487b49_cx5_cy9_cw88_w408_r1_s.jpg](/img/v1/images/78cf122a_b108_4be5_8ac8_608297487b49_cx5_cy9_cw88_w408_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхары плошчы Пераменаў знялі моцнае і кранальнае відэа ў памяць пра Рамана Бандарэнку.
З часу забойства Рамана мінуў месяц. За гэты час не заведзена крымінальная справа па факту забойства. Журналістка Кацярына Барысевіч, якая апублікавала медычную інфармацыю, паводле якой Раман Бандарэнка быў цвярозы, і лекар Арцём Сарокін, які падзяліўся гэтай інфармацыяй, утрымліваюцца ў зняволенні як падазраваныя ў разгалошванні медыцынскай таямніцы.